Задачы для парламента

У Авальнай зале Дома ўрада 7 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў. Кіраўнік дзяржавы выступіў са зваротам і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды парламентарыям Нацыянальнага сходу пятага склікання.

Аб эканоміцы

Гаворачы аб напрамках дзейнасці парламентарыяў і ўсёй дзяржавы на перспектыву, Прэзідэнт падкрэсліў, што работа чакаецца складаная і адказная. «Краіна павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя дынамічныя тэмпы развіцця», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас ёсць для гэтага ўсе ўмовы, і галоўная з іх – адзінства народа і палітычная воля кіраўніцтва краіны для руху наперад, што красамоўна пацвердзілі праведзеныя парламенцкія выбары», – адзначыў беларускі лідар.

«Вядома, у эканоміцы ў нас ёсць цяжкасці. Але яны пераадольныя, не катастрафічныя. Гэта нашы недапрацоўкі. У першую чаргу – урада. Самае галоўнае пытанне – экспарту, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. – Наша эканамічная мадэль тым не менш прадэманстравала пэўную жыццеўстойлівасць, здольнасць трымаць удар пры самай неспрыяльнай рыначнай кан’юнктуры – як унутранай, так і знешняй».

Гаворачы аб магчымых рэформах у эканоміцы, Прэзідэнт адзначыў, гэта ўдасканаленне таго, што ёсць. «Па-першае, мы разумеем рэформу як удасканаленне таго, што маем: не выключана адмова ад непатрэбнага і асваенне новага. Па-другое, у працэсе ўдасканалення неабходна рабіць толькі тое, што зразумела людзям і прынясе карысць. У адваротным выпадку не мабілізуеш масы і іх лідараў на рэалізацыю рэфармавання. Я заўсёды разумеў рэформу як удасканаленне таго, што ёсць – і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і ў транспарце», – расказаў ён.

Пытанне развіцця дзелавой ініцыятывы Кіраўнік дзяржавы назваў вельмі важным. «Бізнес у Беларусі павінен атрымаць магутны імпульс   для развіцця», – даручыў Прэзідэнт.
«З гэтай мэтай трэба, не адкладваючы на доўгі час, прапрацаваць заканадаўчую базу, сфарміраваць спрыяльныя ўмовы без фармальных абмежаванняў, надуманых патрабаванняў і залішняй перастрахоўкі», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт даручыў з 1 студзеня   зняць праблему празмернай колькасці праверак прадпрыемстваў. Адначасова Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным павялічыць адказнасць бізнесменаў.
«Мы павінны зрабіць максімум, каб нашы людзі мелі работу і мелі магчымасць зарабіць. І парламент павінен быць той пляцоўкай, дзе прапрацоўваюцца гэтыя пытанні», – дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што неаднаразова выказваў патрабаванне аб неабходнасці эфектыўнага кантролю ў сферы цэнаўтварэння. «Хто ў нас хутчэй за ўсё разбагацеў і адыгрывае вялікую ролю ў падняцці цаны – пасрэднік паміж пакупніком і вытворцам», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Для рэгулявання працэсаў у гэтай сферы ў тым ліку было створана Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. «Міністр павінен несці за гэта адказнасць, залішне не ўмешвацца, не перашкаджаць працаваць ні гандлю, ні вытворцам, ні спажыўцам. Але калі бачыць нейкую манапольную змову, або ёсць манапаліст, мы яго будзем кантраляваць. Як ва ўсім свеце. Мы нічога не выдумляем», – сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў пытанне кошту паслуг у ЖКГ. «Так, трэба да 100 працэнтаў даводзіць аплату. Ніхто не спрачаецца. Кожны павінен плаціць за сваё, плаціць столькі, колькі каштуе, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Але ў    людзей павінна быць магчымасць заплаціць».
Прэзідэнт адзначыў, што ёсць розныя падыходы і ў пытанні існавання перакрыжаванай сістэмы субсідзіравання. «Гэта сістэма пакуль працуе. Навошта нам яе сёння разбураць. Давайце паціху, акуратна – $5 у год (павышэння кошту ЖКП – заўвага БЕЛТА). Гэта нармальны зразумелы шлях для людзей. Нельга адразу аглушыць людзей, як гэта зрабілі ва Украіне, – людзі перасталі плаціць».
Што датычыцца ўзроўню зарплат    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў захаванне іх прывязкі выключна да прадукцыйнасці працы. «Будзе магчымасць – вырабім, прададзім, атрымаем грошы – будзем павышаць зарплату. Хоць, вядома, дзесьці мы крыху адсталі. Дамовіліся, што трэба пенсіянераў і іншых падтрымаць».
Аб выбарах
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, праведзеныя парламенцкія выбары сталі для Беларусі сур’ёзным выпрабаваннем, таму што праходзілі ў вельмі няпростых умовах. «У першую чаргу таму, што нам трэба было разбурыць існуючае ў заходніх краінах прадузятае меркаванне, быццам у Беларусі ў час усенароднага галасавання не выконваюцца дэмакратычныя нормы. Праўда, да гэтага часу такія дэмакратычныя нормы ніхто не вызначыў, – заўважыў беларускі    лідар. – Таму ўвесь выбарчы працэс быў пад пільным наглядам шматлікіх замежных наглядальнікаў, якіх мы запрасілі як з Захаду, так і з Усходу».
Прэзідэнт падкрэсліў, што колькасць запрошаных наглядальнікаў была нават большай, чым чакалі на Захадзе. «Мы рады магчымасці прадэманстраваць сусветнай супольнасці празрыстасць нашай выбарчай сістэмы і легітымнасць органаў улады», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларускі бок з   удзячнасцю прыняў ад замежных калег канструктыўныя рэкамендацыі, якія датычацца ўдасканалення выбарчага заканадаўства. «Для нас прымальна ўсё, што ідзе на карысць спраў і не супярэчыць інтарэсам беларускага народа», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Выбары пераканаўча даказалі,   што ў грамадстве няма расколу і   прычын для змены курсу, адзначыў    Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: выбары пацвердзілі той факт, што ўзрастае роля парламента ў выпрацоўцы важнейшых напрамкаў развіцця дзяржавы, пашыраецца яго палітычная база. Прэзідэнт лічыць, што аб гэтым сведчыць удзел у выбарчай кампаніі палітычных партый і грамадскіх арганізацый рознага спектра поглядаў, а таксама заваяванне іх прадстаўнікамі ў сумленнай барацьбе дэпутацкіх мандатаў.
Аб рабоце парламента
У Нацыянальны сход Беларусі    шостага склікання ўвайшлі дастойныя прадстаўнікі народа. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў бліжэйшыя чатыры гады ім трэба будзе ўдасканальваць дзеючыя і прымаць новыя законы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці эканомікі, выключэнне бар’ераў для бізнесу, прыцягненне інвестыцый у краіну, стварэнне рабочых месцаў і развіццё рэгіёнаў.
Паводле слоў Прэзідэнта, многае давядзецца зрабіць для далейшага паляпшэння сацыяльнай сферы, падтрымкі малазабяспечаных грамадзян, удасканалення сістэмы адукацыі, уключаючы вышэйшую, а таксама жыллёвага і працоўнага заканадаўства.
Гаворачы аб рабоце парламента за гады незалежнасці Беларусі, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гэты час створана грунтоўная заканадаўчая база, якая ўлічвае як айчынны, так і замежны вопыт. Сацыяльная накіраванасць, адкрытасць, эвалюцыйны падыход да рэгулявання прававых адносін сталі важнейшымі рысамі дзейнасці народных выбраннікаў. «Гэта дало магчымасць захаваць у Беларусі стабільнасць, вырашыць мноства агульнадзяржаўных праблем. Распрацаваць, напрыклад, і выканаць праграму адраджэння і развіцця вёскі, мадэрнізаваць нашу прамысловасць», – заўважыў ён. Немалыя поспехі дасягнуты ў ахове здароўя, умацаванні сацыяльных гарантый для розных слаёў насельніцтва. Вялікая колькасць сем’яў, асабліва маладых, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы набылі ўласныя дамы, кватэры.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што патрабуецца актывізацыя ўзаемадзеяння з вядучымі заходнімі дзяржавамі. Звяртаючыся да парламентарыяў, ён адзначыў, што яны павінны шмат зрабіць для таго, каб «шырэй расчыніць вароты ў   Беларусь для іншых дзяржаў».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў ролю парламента і ў рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія стаяць перад краінай. «Мы прынялі праграму на пяцігодку наперад. Мы яе павінны выканаць, чаго б гэта ні   каштавала. Працуйце разам з   урадам», – адзначыў Кіраўнік  дзяржавы.
«Ніхто не павінен забываць, што ў цэнтры ўвагі палітыкі дзяржавы павінен стаяць канкрэтны чалавек з усімі яго бытавымі праблемамі: сямейнымі адносінамі, работай, духоўнымі запытамі», – лічыць                 Аляксандр Лукашэнка.
Аб знешняй палітыцы
Беларусі неабходна праводзіць узважаную знешнюю палітыку, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Павінен прызнаць, што мы часта гаварылі аб шматвектарнасці, але ў рэальнасці ўсё ж такі ляцелі больш на адным крыле. Аднак жыццё паказала, што ва ўмовах крызісу ў такой сітуацыі мы вельмі рызыкуем быць залежнымі ад палітычных настрояў у адпаведных дзяржавах. Наша задача – дабіцца рэальнага пазітыўнага балансу ў адносінах з усімі суседзямі, усімі вядучымі геапалітычнымі цэнтрамі  сілы», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для Беларусі патрэбны мір і  бяспека, дружба і супрацоўніцтва паміж народамі, і беларускі народ – самы інтэрнацыянальны.
Прэзідэнт адзначыў, што  Беларусь не збіраецца ні з кім ваяваць, але    будзе абараняць свае інтарэсы.
«Беларуская армія аснашчана самай сучаснай зброяй і здольна даць адпор любому агрэсару. У сувязі з гэтым мы можам гаварыць аб поўнай мадэрнізацыі нашай арміі, мы яе практычна скончылі. Мы яе прыстасавалі да тых магчымых войнаў, якія могуць быць развязаны супраць нашай дзяржавы – ад барацьбы ў інфармацыйнай прасторы да гарачай вайны. Але вы павінны разумець, што ўсё, што я гавару, – гэта каб не было вайны. Мы не будзем бразгаць зброяй дзеля нейкай круцізны. Ёсць больш надзённая задача: зберагчы мір, даць людзям магчымасць спакойна жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей», – адзначыў  Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь – міралюбівая краіна. «Мы не хочам увязвацца ні ў якія міжнародныя канфлікты. Таму не будзем ваяваць у Сірыі: для нас гэта немагчыма, ды і не трэба. Але мы перажываем за сірыйскі народ, аказваем і будзем аказваць сірыйцам пасільную дапамогу. Мы ва Украіну на танках не паедзем, мы на трактарах туды паедзем. Гэта нашы браты, гэта славянскае адзінства, якое нікому не дазволена разбурыць», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
«Мы разам з рускім народам, расіянамі, будзем абараняць агульную Айчыну тут, на не менш важным для Расіі заходнім напрамку», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў,     што Беларусь выступала і выступае з ініцыятывамі па спыненні любых баявых дзеянняў і вырашэнні ўсіх пытанняў за сталом перагавораў. «Дзякуючы гэтаму міжнародны аўтарытэт Беларусі істотна ўзрос. І гэта тэма закранута тут невыпадкова, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Дэпутаты абедзвюх палат парламента мэтанакіравана працавалі ў адной звязцы з Кіраўніком дзяржавы, урада, дыпламатычным корпусам, што дапамагло Беларусі зрабіць сапраўдны дыпламатычны прарыў. Парламенцкая асамблея арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе прыняла рашэнне правесці сваю 26-ю сесію ў Мінску».
Гэта мерапрыемства пройдзе ў беларускай сталіцы летам будучага года. У Мінску збяруцца больш за    700 палітыкаў з 57 краін.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на важнасць таго факта, што Беларусь атрымала статус наглядальніка ў такой уплывовай міжнароднай структуры, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (перш за ўсё дзякуючы згодзе Кітая і Расіі), у краінах якой фарміруецца амаль палавіна сусветнага ВУП.
«Там самыя магутныя перспектыўныя краіны – нашы сябры», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *