Справа нетэлефонная

Не сакрэт, што многія вадзіцелі дазваляюць сабе падчас руху на аўтамабілі размаўляць па тэлефоне. А, між тым, гэта адцягвае ўвагу ва-дзіцеля ад дарожнай сітуацыі і можа прывесці да ўчынення дарожна-транспартнага здарэння.

За 7 месяцаў з пачатку года на дарогах Брэстчыны затрыманы 7161 вадзіцель, які, парушаючы патрабаванне пункта 10.4 Правілаў дарожнага руху, карыстаўся падчас кіравання транспартным сродкам радыё- і тэлефоннай сувяззю. Супрацоўнікі АДАІ Ляхавіцкага РАУС на такіх парушальнікаў склалі 43 пратаколы. Згодна КаАП Рэспублікі Беларусь згаданае правапарушэнне можа абысціся не толькі папярэджаннем, але і штрафам да 2 базавых велічынь, а паўторнае на працягу года – штрафам ад 2 да 8 БВ (частка 4 арт. 18.14 КаАП).

Гэтым летам на Брэстчыне павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей-пешаходаў. Рабяты пераходзяць праезную частку ў неўстаноўленых месцах, не слухаюцца сігналаў святлафора, гуляюць на дарозе, нечакана выбягаюць з-за транспартнага сродку ці іншай перашкоды, што абмяжоўвае агляд вадзіцелю. Беды з дзецьмі і падлеткамі часта здараюцца з-за раўнадушнасці дарослых. Не будзьце абыякавымі і няўважлівымі на дарозе! Магчыма, менавіта вашы своечасовая заўвага, падказка, аса-бісты прыклад дысцып-лінаванасці зберагуць дзіцячае здароўе і жыццё.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС

One thought on “Справа нетэлефонная

  • 29/08/2011 в 10:38
    Permalink

    Прежде чем наказывать других сами бы убрали свои телефоны за рулём.А то смотреть противно:едет сотрудник ГАИ и по телефону разговаривает.Так какое же он имеет право других наказывать если сам нарушает…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *