Раніцай, увечары, дзень за днём будзь асцярожны з агнём

Неасцярожнае абыходжанне з агнём з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў. Статыстыка сведчыць, 67 працэнтаў пажараў, што сёлета адбыліся на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 2016 годзе, узніклі іменна з-за гэтага. Трэць з іх былі справакаваны курэннем грамадзян, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым два чалавекі загінулі.
Вось і апошні выпадак, што здарыўся 5 кастрычніка ў вёсцы Тухавічы. Гарэла кватэра на першым паверсе двухпавярховага шматкватэрнага дома па вуліцы Заводскай. Кватэра належыць грамадзяніну 1978 года нараджэння. Людзі, на шчасце, не пацярпелі. У адрозненне ад жылля: агнём пашкоджаны ўнутраная аддзелка жылога пакоя, маёмасць. Магчыма, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.
Наколькі банальна, у такой жа ступені і патэнцыяльна небяспечна: непатушаныя і нядбайна кінутыя запалка ці недакурак могуць выклікаць пажар. У гэтай сувязі не лішне яшчэ раз нагадаць: каб не справакаваць сумныя, трагічныя, а то і катастрафічныя вынікі, ні ў якім выпадку не варта курыць у ложку і ў ляжачым становішчы. Тым больш, стомленым або ў стане алкагольнага ап’янення.
Нельга выкідваць попел з по-пельніцы ў кошык для смецця адразу пасля толькі што патушанай цыгарэты: вы можаце не заўважыць невялікія тлеючыя часцінкі.
Аўтаномны пажарны апавяшчальнік можа стаць вашым выратавальнікам. Устанавіце гэты няхітры, але дзейсны прыбор дома. Націскаем на кнопку для тэсціравання рэгулярна правярайце яго працаздольнасць.
Дакладна выконвайце правілы карыстання жылымі памяшканнямі, у тым ліку правілы пажарнай бяспекі. І ўвогуле, будзьце выключна пільнымі і асцярожнымі ў стасунках з агнём.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *