”Аднавім лясы разам!”

Лесаводы рэспублікі робяць усё магчымае, каб аднавіць лясную гаспадарку пасля ліпеньскай стыхіі. Тады было пашкоджана 3,2 мільёна кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12,8 тысячы гектараў. Не спыняецца работа на пашкоджаных участках: тэхніка, людзі – усе  сілы накіраваны на ліквідацыю наступстваў урагану.   Бураломныя лесасекі аператыўна распрацоўваюцца, драўніна вывозіцца і перапрацоўваецца. На апрацаваных участках пачалася падрыхтоўка глебы пад лесааднаўленне, лесаводы ўзяліся за стварэнне новых лясоў.

На Ляхавіччыне пашкоджана 64,4 гектара лесу. Распрацоўку бураломных участкаў вядуць ўсе лясніцтвы лясгаса. Восенню неабходна аднавіць 25 гектараў бураломных участкаў. Гэтыя плошчы ў асноўным знаходзяцца на тэрыторыі Крывошынскага лясніцтва.
І зараз лесаводам неабходна дапамога. Міністэрства лясной гаспадаркі аб’явіла пра правядзенне рэспубліканскай акцыі “Аднавім лясы разам!”. Запрашаем усіх жадаючых да 31 кастрычніка 2016 года прыйсці на пашкоджаны ўчастак і пасадзіць хаця б адно дрэўца. Калі мы зробім гэта разам, то зможам кампенсаваць страту, нанесеную стыхіяй беларускім лясам.
Для рэгістрацыі ўдзельнікаў акцыі неабходна звярнуцца ў лясніцтва, аддзел лясной гаспадаркі па  тэл. 2-08-45 або да намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце па тэл. 6-21-01, МТС 320-48-19.
На сайце лясгаса вы можаце прагледзець пералік аб’ектаў, на якіх будуць праходзіць мерапрыемствы “Тыдня лесу”, выбраць зручны для сябе.
Міхаіл СВІСТУН,
дырэктар лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *