«Вінавата» маміна любоў. Ці не самая важная і важкая маміна падтрымка ў развіцці здольнасцей і талентаў сына ці дачкі

Шчаслівыя мамы таленавітых дзяцей

У мінулую пятніцу ў ГДК запрашалі на сцэну шчаслівых матуль – тых, чые дзеці дасягнулі сур’ёзных поспехаў у вучобе і занятках спортам – сталі пераможцамі прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, спаборніцтваў.

Каб вырасціць дома сапраўдны талент, зусім не абавязкова быць настаўнікам, хаця якраз прадстаўнікоў гэтай прафесіі сярод мам таленавітых дзяцей нямала. Напрыклад, у гэты дзень ушаноўвалі настаўніц Начаўскай СШ Святлану Чаранкевіч, Жарабковіцкай СШ Аксану Каляду, загадчыцу раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлану Маргаеву. Дастойную кампанію ім склалі майстар ільнозавода Марына Шчарбакова, інжынер па ахове працы СВК “Жарабковічы” Валянціна Дамашэвіч і бухгалтар гэтай гаспадаркі Людміла Войтуль, загадчыца аддзела кадраў раённага вузла паштовай сувязі Ганна Пабягайла, зубны тэхнік райбальніцы Аксана Сцепаненка.

Усе яны ведаюць галоўны сакрэт, што дапамагае іх дзецям быць мэтанакіраванымі, упэўненымі ў сабе, не баяцца спрабаваць свае сілы і пераадольваць цяжкасці, імкнуцца да новых вышынь і гарызонтаў.

І сакрэт гэты – шчырая любоў. А яшчэ ўменне стварыць дома ўтульную добразычлівую атмасферу, узаемаразуменне і заўсёдная падтрымка. І, канешне, вера ў сваіх дзяцей.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “«Вінавата» маміна любоў. Ці не самая важная і важкая маміна падтрымка ў развіцці здольнасцей і талентаў сына ці дачкі

  • 19/10/2016 в 23:21
    Permalink

    Для каждой мамы такая почесть как звёздный миг, минута славы. Тогда особенно остро понимаешь, какой груз ответственности на плечах у родителей за детей. Только как-то однобоко получается: поздравляют и чевствуют мам, а папы как-то в стороне. А их заслуга тоже немаленькая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *