Слова пра маму /фота /. У Ляхавічах віншавалі мам

Цёплыя словы,     музычныя падарункі,  песні і танцы – святочны канцэрт у  мінулую пятніцу ў ГДК ладзіўся  ў  гонар  маці.  Шчыра павіншаваў жанчын са святам начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Леанід   Калбаса. Ён уручыў падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” зямлячкам, чые дзеці сталі сёлета пераможцамі раённых,  абласных, рэспубліканскіх  прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.
Канцэртная праграма падарыла нямала прыемных момантаў. Шчыра,  па-дзіцячы непасрэдна  віншавалі мам самыя юныя ўдзельнікі канцэрта – выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Свята працягвалася і  за межамі актавай залы: выстава работ народнай творчасці, юных мастакоў, майстар-клас ад цырульніка, продаж прадукцыі  ад ільнозавода і каапрама – паглядзець і купіць было што.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў  арганізавала  акцыю “Павіншуем маму разам!” – кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку самаму дарагому чалавеку.
У гэты дзень  мамы  чулі словы падзякі і пашаны ў свой адрас на прадпрыемствах і ў арганізацыях, дзе  працуюць.  І, канешне, галоўныя  і  самыя жаданыя віншаванні  – ад сваіх  дзяцей, маленькіх і дарослых.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *