Агонь саламяны

Вядома, што сена і салома лёгка загараюцца. А вось тушыць іх – справа не з простых. Пра гэта добра ведаюць пажарныя раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія 4 разы за апошні час выязджалі на ўзгаранні саломы, і гаспадары, якім самім даводзілася ратаваць сена і салому. Нарыхтаваныя на працягу ўсяго лета тоны кармоў за лічаныя хвіліны ператвараліся ў попел.

Нярэдкія выпадкі, калі за саломай пачынаюць гарэць пабудовы, што знаходзяцца побач.

У многіх выпадках пажараў можна было па-збегнуць, калі б гаспадары пры захоўванні грубых кармоў прытрымліваліся правіл пажарнай бяспекі. Стагі, копы, сцірты сена, саломы, іншых грубых кармоў дапускаецца размяшчаць на прыся-дзібных участках не бліжэй за 15 метраў да будынкаў, апор паветраных ліній электраперадач. Не дапускаецца іх размяшчэнне на вуліцах, дарогах, побач з імі, па-за прысядзібнымі ўчасткамі, загрувашчванне стагамі супрацьпажарных разрываў. Не рэкамендуецца пакідаць ля сціртаў аўтамабілі і іншую тэхніку. Не карыстайцеся адкрытым агнём, не курыце і не распальвайце кастры побач са стагамі, не дазваляйце дзецям гуляць на сене. Як і любы пажар, “саламяны” лягчэй і танней  папярэдзіць, чым патушыць.

Таццяна СВІНАБУРКА,
інспектар групы прапаганды і навучання РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *