Цёплы дзень

Напрыканцы мінулага тыдня ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі было святочна і мнагалюдна. Ладзілася чарговае пасяджэнне бацькоўскага клуба “Міласэрнасць”, прымеркаванае да Дня маці. Выхаванцы цэнтра разам з педагогамі арганізавалі і правялі канцэртную праграму “Мама – галоўнае слова ў кожным лёсе”.

Пра тое, што гісторыя гэтага свята цесна пераплятаецца з праваслаўным Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пра важнасць сям’і, мацярынства расказваў настаяцель храма Ражджаства Іаана Прадцечы айцец Сергій. А колькі цёплых, пяшчотных слоў у адрас любімых мам прагучала з вуснаў дзяцей! Песні, танцы, выстава малюнкаў – дзень быў насычаны. Мноствам станоўчых эмоцый запомнілася конкурсная праграма, якая дапамагла вызначыць пераможцаў у розных намінацыях.

Свята атрымалася цудоўным і, самае галоўнае, нікога не пакінула абыякавым: слёзы радасці былі на вачах дарослых, бясконцая любоў і ўдзячнасць – у дзіцячых вачанятах.

Дар’я ЖЭРКА, педагог-псіхолаг ЦКРНіР.

Фота з архіва ЦКРНіР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *