Без аргументаў, толькі лічбы і факты

Можа для кагосьці размова на мове лічбаў і фактаў здаецца сухой і сумнай, аднак, атрыманая інфармацыя –  самая дакладная і справядлівая. Каб мець такія лічбы і факты, працуе цэлы аддзел кваліфікаваных спецыялістаў. Яны валодаюць самымі дасканалымі звесткамі пра наш раён, у тым ліку,  што датычыць памераў, дэмаграфічнай сітуацыі, эканамічнага становішча, наогул, усіх сфер жыцця і дзейнасці народнай гаспадаркі.

Напрыклад, ці ведаеце вы якая тэрыторыя нашага раёна і колькі нас, ляхавічан?  Аддзел статыстыкі дае самыя свежыя даныя: на плошчы 1353,5 квадратнага кіламетра пражывае 29,5 тысячы чалавек: 10,9 тысячы – у райцэнтры, 18,6 – у сельскай мясцовасці. Наяўнасць такой інфармацыі – вынік дасканалай працы эканамістаў Валянціны Маслоўскай, Соф’і Вельканец, Ніны Гаспадарык, Ганны Сіліч. А ўзначальвае калектыў Галіна Сідаркевіч. У гэтых лю-дзей самы галоўны аргумент – лічбы, і з імі не паспрачаешся.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *