Палымяны матор

21 кастрычніка ў 23.15 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне каля вёскі Зарытава трактара К-701, які належыць СВК. Калі да месца выкліку прыехалі выратавальнікі, маторны адсек і кабіна трактара былі ахоплены агнём.
У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, колы, кабіна. Пацярпелых, на шчасце, няма.  Прычына пажару высвятляецца. Вядома, што ўзгаранне адбылося падчас трамбавання сянажнай ямы.
Марына КАСАКОВІЧ,  спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *