Нас чакаюць медалі Рыа

Амаль 150 чалавек увойдуць у беларускую дэлегацыю на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія), паведаміў 8 лютага журналістам шэф місіі беларускай каманды на маючых адбыцца гульнях – першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў.

«Спадзяёмся, што, як і на папярэдніх гульнях, будуць заваяваны медалі ў такіх відах, як веславанне на байдарках і каноэ, цяжкая атлетыка, батут у нас прыбаўляе. Зразумела, гэта і мастацкая гімнастыка. На гэтыя віды ў нас уся надзея на Алімпіядзе», – сказаў першы намеснік міністра.

XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Бразіліі. Асноўнай пляцоўкай будзе Рыа-дэ-Жанэйра. Спаборніцтвы таксама адбудуцца ў Сан-Паўлу, Бразіліа, Белу-Арызонці і Сальвадоры. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія праходзяць у Паўднёвай Амерыцы, другія ў Лацінскай Амерыцы пасля Алімпіяды 1968 у Мехіка і першыя з 2000 года, якія прахо-дзяць у паўднёвым паўшар’і. На Алімпіядзе бу-дзе разыграна рэкордная колькасць камплектаў медалёў – 306, чакаецца, што будзе пабіты і рэкорд па колькасці краін-удзельніц – 206.

Білеты на спаборніцтвы летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра паступілі ў продаж у Беларусі, паведамілі ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Афіцыйным упаўнаважаным рэгіянальным рэселерам білетаў на Рыа-2016 на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца ТАА «Тыкетпро».

Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *