Залатая вада Рыа

Ігар Бокій. Фота Уладзіміра Іванова "Спартыўная панарама" - БЕЛТА

БЕЛТА.

Плывец Ігар Бокій 15 верасня чацвёрты раз стаў чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

Беларускі атлет паказаў лепшы рэзультат сярод фіналістаў у вырашальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем у катэгорыі S13. Спрынтарскую дыстанцыю ён праплыў за 23,44 секунды, устанавіўшы рэкорд Паралімпіяды.  Раней Ігар Бокій перамагаў у Рыа на дыстанцыях 100 метраў батэр-фляем, 200 метраў комплексным плаваннем і 400 метраў вольным стылем. Таксама на яго рахунку бронзавая ўзнагарода ў фінальным заплыве 100 метраў брасам.
На рахунку бабруйчаніна цяпер 9 алімпійскіх узнагарод вышэйшай пробы. У 2012 годзе ў Лондане ён заваяваў пяць залатых і адну сярэб-раную ўзнагароду.
Залатая ўзнагарода Ігара Бокія стала восьмай у скарбонцы беларускай зборнай (шэсць залатых і дзве бронзавыя ўзнагароды), якая па стане на 16 ліпеня займала 18-е месца ў медальным заліку Гульняў.
Залатыя медалі на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра заваявалі таксама беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў.
Андрэй Праневіч быў мацнейшым у спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-калясачнікаў. Уладзімір Ізотаў стаў лепшым у турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12 на дыстанцыі 100 метраў брасам з новым паралімпійскім рэкордам – 1 мінута 6,82 секунды. Ранейшае лепшае дасягненне Уладзіміра Ізотава на Паралімпіядах – 1 мінута 7,28 секунды, якое ён устанавіў у Лондане ў 2012 годзе, дзе стаў сярэбраным прызёрам. Таксама на рахунку Уладзіміра Ізотава бронзавая ўзнагарода Пекіна-2008.  Аляксандр Трыпуць стаў бронзавым прызёрам у кіданні кап’я  (у гэтай дысцыпліне ён перамагаў на Паралімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 годзе).
Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па інваспорце з заваяваннем медалёў на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.  Летняя Паралімпіяда ў Рыа-дэ-Жанэйра завершыцца 18 верасня.  Лідзіруюць па колькасці ўзнагарод кітайскія спартсмены – каманда вый-грала ў Рыа ўжо 84 залатыя медалі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *