Школьнік “скурыў” 7 тон саломы

16 жніўня на тэлефон 101 паступіла паведамленне аб узгаранні саломы на тэрыторыі малочнатаварнай фермы СВК “Шлях новы” ў вёсцы Навасёлкі.

Як высветлілася, спачатку тутэйшыя работнікі самі спрабавалі тушыць узгаранне, але агонь не здаваўся. Выратавальнікі, якія прыбылі на выклік, аператыўна ліквідавалі пажар і не далі агню ахапіць будынкі. Тым не менш, гаспадарка недалічылася больш як 7 тон свежанарыхтаванай саломы.

Прычынай пажару і нанесеных агнём страт  стала дзіцячае свавольства з агнём. Мясцовы 10-класнік, які знаходзіўся на тэрыторыі фермы, выкурыў цыгарэту і кінуў незатушаны недакурак…

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 27 пажараў. 10 з іх адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з цыгарэтай. Прычынай 2 пажараў стала дзіцячае свавольства з агнём.

Таццяна СВІНАБУРКА,
інспектар РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *