Зялёная фатаграфія

Падведзены вынікі акцыі “Берагчы прыроду – значыць любіць Радзіму” – аднаго  з мерапрыемстваў экалагічнага праекта па азеляненні і добраўпарадкаванні “Упрыгожым Беларусь кветкамі”, які яшчэ вясной аб’явіў рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Анастасія Русакевіч з Тухавіцкай СШ прыняла ўдзел  ў акцыі і ў намінацыі “Зялёная фатаграфія: аб’екты прыроднай спадчыны” заняла ў вобласці трэцяе месца. Перамогу васьмікласніцы прынесла  фота, якое яна зрабіла ў Дудутках, натхніўшыся навакольнымі  краявідамі. З мамай, а па сумяшчальніцтве настаўніцай геаграфіі гэтай жа школы, назвалі работу “У царстве Берандзея”.
Насця расказвае, што любіць фатаграфаваць усё прыгожае і незвычайнае. А потым здымкі дэманструе дома родным. Фатаграфіяй захапляецца і старэйшая сястра Таццяна. Яна, дарэчы, была нядаўна лепшай у абласным этапе экалагічнай акцыі ў намінацыі “Кармушка з другаснай сыравіны”. Зараз жа на конкурс кожная з дзяўчынак адправіла па некалькі  фотаздымкаў, у лік пераможцаў трапіў толькі адзін.
Маці Людміла Аляксандраўна ўсяляк заахвочвае цікавасць дачок да краязнаўства і экалогіі. Разам адпраўляюцца і на экскурсіі, прагулкі, у паходы. Адзначае, што гэта дазваляе пашыраць кругагляд, атрымліваць новыя ўражанні і  веды.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *