Дзень у выбарчай акрузе

Удзелам у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў мінулую пятніцу, работа ў акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Леаніда Цупрыка не абмежавалася. Прамая тэлефонная лінія члена парламента з жыхарамі Ляхавіцкага раёна не прайшла незаўважанай землякамі, якія актыўна звярталіся да Леаніда Аляксандравіча з прапановамі, пытаннямі, праблемамі, – усяго 15 чалавек. Многія тэлефанаванні пачыналіся віншаваннем з абраннем Леаніда Цупрыка дэпутатам заканадаўчага органа краіны.

Сярод тэм, узнятых падчас прамой лініі, традыцыйна большасць адносіцца да жылкамунгасаўскай. Напрыклад, жыхарка вуліцы Пятра Клімука (мікрараён новай забудовы) паскардзілася на стан дарогі і папрасіла паспрыяць хаця б у мінімальным яе добраўпарадкаванні. Гучалі і іншыя адрасы на тэму: пасля рамонту дагэтуль не наведзены парадак, не пакладзены тратуар на Чкалава,7 у райцэнтры; рана адключаецца святло на вуліцы Дзесюкевіча (менавіта па гэтым маршруце дзеці ідуць у школу, а медыкі і іх пацыенты – у бальніцу і паліклініку); няма тратуара па вуліцы Янкі Купалы; жыхарам дамоў № 2 і суседніх па вуліцы Чкалава хацелася б, каб у іх мікрараёне быў прыпынак гарадскога аўтобуса.

Чалавек лічыць, што яму не залічаны ў стаж некалькі гадоў працы, іншы высвятляў магчымасць выкарыстання чэкаў “Жыллё” на капітальны рамонт дома, хвалявалі нашых землякоў лёс некаторых устаноў, магчымасць падключэння да дамашняга інтэрнэту ў маланаселенай вёсцы. Паступіла прапанова і аб унясенні змяненняў у заканадаўства аб вядзенні рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі.

Па некаторых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў даў дакладныя тлумачэнні, частка зваротаў пераадрасавана службам, у кампетэнцыі якіх знаходзяцца ўзнятыя тэмы.

І хаця ў раскладзе дня Леаніда Цупрыка не планаваўся прыём грамадзян па асабістых пытаннях, ён уважліва выслухаў чатырох жыхароў раёна, якія звярнуліся да яго са сваімі праблемамі.

Вольга БАРАДЗІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *