Яшчэ адна ахвяра цыгарэты

26 кастрычніка ў рэані-мацыйнае аддзяленне Ляхавіцкай ЦРБ з дыягназам “тэрмічны апёк  на плошчы 35-40 працэнтаў цела” быў шпіталізаваны   жыхар вёскі Траццякоўцы. Праз суткі вясковец 1963 года нараджэння памёр. Папярэдняя праверка па факце пажару паказала, што апёкі пацярпелы  атрымаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы (МТФ в. Рагачы) у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 22 пажары (летась – 26). За апошні месяц  здарылася 6 пажараў, у якіх 2 чалавекі загінулі і 2 атрымалі апёкі.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *