Руль супраць градуса

З пачатку года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 342 ДТЗ, у выніку якіх 43 чалавекі загінулі, 368 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 45 здарэнняў учынена вадзіцелямі ў  стане ап’янення.
Рост колькасці ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў адзначаецца ў Пінску, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнах. На тэрыторыі нашага раёна дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення сёлета не зарэгістравана. Тым не менш, праблема існуе. Супрацоўнікі АДАІ затрымалі 64 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане ап’янення.
У мэтах прафілактыкі і спынення такіх фактаў на тэрыторыі вобласці з 4 па 13 лістапада 2016 года праводзіцца дэкада “Цвярозасць – норма на дарогах”.
Калі вы сталі сведкам факта кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення і  валодаеце дакладнай інфармацыяй, паведаміце пра гэта ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах 2-48-37 або 102. Магчыма, менавіта ваш званок дапаможа папярэдзіць злачынства.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *