Эцюд з настроем

У яе талент ствараць прыгажосць, рабіць звычайнае – незвычайным, штодзённае – святочным. Творчая, крэатыўная і жыццярадасная Алена Макарэвіч  ні мінуты не сядзіць без справы. Педагог цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, яна больш за два дзесяцігоддзі з натхненнем перадае сваё майстэрства  хлопчыкам і дзяўчынкам.  Фарбы, пэндзлі, фантазія – і расцвітаюць на тканіне казачныя вобразы, звычайнае шкло ператвараецца ў вітраж, а просценькая ваза ці  шкатулка становяцца мастацкім творам.
Работы  выхаванцаў Алены Тадэвушаўны штогод адзначаюцца на  самых разнастайных конкурсах і выставах. У мінулым годзе быў  россып узнагарод з  рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім роспісе: дыплом I ступені і два дыпломы III. А яшчэ  дыплом I ступені ў  абласной выстаўцы дзіцячай творчасці “Вясёлкавы калейдаскоп”. Штогод выхаванцы Алены Макарэвіч становяцца дыпламантамі рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Калядная зорка”. У тым ліку і ўсё гэта стала грунтоўнай падставай для прысуджэння таленавітаму педагогу ганаровага статуса “Чалавек года”.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Эцюд з настроем

  • 10/11/2016 в 11:49
    Permalink

    Добрая, шчырая і таленавітая мастачка з залатымі рукамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *