Рэкамендацыі, якія будуць карыснымі для людзей, што спрабуюць пазбавіцца ад курэння

Вось некалькі рэкамендацый,   якія будуць карыснымі для   людзей, што спрабуюць пазбавіцца ад курэння.
Поспех у гэтай справе  залежыць, у  першую чаргу, ад жадання курца, а не ад розных методык. Не варта спадзявацца, што якія-небудзь сродкі ўмомант адаб’юць цягу да цыгарэт. Паспрабуйце заручыцца падтрымкай родных, сяброў і калег, іх дапамога будзе вельмі дарэчы. Кідаць курыць неабходна рэзка, адразу, паколькі такі варыянт больш дзейсны, чым спробы паступова зменшыць колькасць дзённай ”дозы”. Неабходна пастарацца пазбягаць абставін і кампаній, у якіх вы прывыклі курыць. Попельніцы, запалкі  і ўсе іншыя прыналежнасці, што   нагадваюць пра курэнне, неабходна схаваць далей.
Пры моцным жаданні курыць займіце чым-небудзь рукі і рот: ешце фрукты, цукеркі ці жвачку, выконвайце розную   работу.
Не трэба адчайвацца пасля першай няўдалай спробы кінуць курыць, мала ў каго атрым-ліваецца пазбавіцца ад нікацінавай залежнасці адразу.
Пазбавіцца ад нікацінавай залежнасці дапамогуць у медустановах:
гарадскі клінічны наркалагічны дыспансер, г. Мінск, вул. Гастэлы, 16, тэл.: 8-017-203-56-98, 203-81-51;
Мінскі абласны клінічны цэнтр “Псіхіятрыя – наркалогія”,  г. Мінск,  вул. П. Броўкі, 7, тэл.: 8-017-331-84-96, 331-79-70;
Брэсцкі абласны наркалагічны      дыспансер, г. Брэст, Паўночны гарадок, корпус 7, тэл.: 8-0162-28-20-41, 28-20-43;
Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер, г. Баранавічы, вул. Паркавая, д. 53, тэл. 8-0163-48-73-73;
кабінет урача псіхіятра-нарколага  Ляхавіцкай ЦРБ, тэл. 2-46-43.
Ганна КЛІМОВІЧ,
псіхолаг райЦГіЭ.

Той, хто выкурвае па пачцы цыгарэт у дзень на працягу года, атрымлівае сумарную дозу апраменьвання ў 500 рэнтген (параўнайце: пры рэнтгенаскапіі страў-                        ніка – 0,76 рэнтген);
✓ па таксічнасці тытунёвы дым пераўзыходзіць аўтамабільны ў 4,5 раза;
✓ 100 выкураных цыгарэт раўняецца году работы з таксічнымі рэчывамі;
✓  у курцоў рызыка развіцця многіх захворванняў вышэй, чым у тых, хто не курыць:
мазгавога інсульту – у 2-4 разы, гіпертанічнай хваробы – у 3-5 разоў, хранічнага бранхіту – у 4-5 разоў (сустракаецца ў 80 працэнтаў курцоў), інфаркту міякарда – у 12 разоў;
✓ тыя, хто выкурвае больш за 20 цыгарэт у дзень, захворваюць ракам лёгкіх у 20 разоў часцей, чым тыя, хто не курыць;
✓ 95 працэнтаў хворых туберку-                                лёзам – курцы.
✓  Як сцвярджаюць эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, тытунь штогод знішчае каля трох мільёнаў зямлян, што значна пераўзыходзіць колькасць ахвяр ад усіх відаў катастроф, забойстваў і самазабойстваў, алкаголю, гераіну і СНІДу разам узятых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *