Не прапальвай сваё жыццё

З 14 па 29 лістапада ў Ляхавіцкім раёне праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. З пачатку года па гэтай прычыне  ў раёне адбылося 7 пажараў, на якіх загінулі 6 чалавек.

Паважаныя грамадзяне, будзьце ўважлівымі ў пытаннях асабістай бяспекі і паклапаціцеся пра тых, хто побач з вамі! Людзі, якія злоўжываюць алгаголем і кураць у ложку ў нецвярозым стане прадстаўляюць небяспеку не толькі для сябе, але і для навакольных.

Магчыма, ваша неабыякавасць выратуе чыёсці жыццё.  Заўсёды выконвайце правілы бяспекі, не будзьце бестурботнымі ў абыходжанні з агнём, асабліва  пры курэнні. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Марына КАСАКОВІЧ, спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *