КСУП «Востраў-Агра». Адна задача на ўсіх

Жывёлавод Іван Кудзін.

Востраўская малочнатаварная ферма  – прык-лад таго, як можна атрымліваць прадукцыю толькі вышэйшай якасці без дарагога абсталявання, асобна выдзеленай даільнай залы і г.д. Усяго і ёсць, што капітальна адрамантаваныя старыя памяшканні, механізаваная раздача кармоў. Праўда, адзін істотны нюанс: калектыў падабралі зацікаўлены –

усе аб’яднаны агульнай задачай, кожны нясе адказнасць і атрымлівае зарплату за канчатковы вынік працы. Галоўны заатэхнік гаспадаркі Тамара Церах лічыць,  што гэта стала рашаючай умовай якаснага росту.
Сёлета, як і летась, стварылі дастаткова надзейную кармавую базу, жывёлу падзялілі на вытворчыя групы, распрацавалі рацыёны, адрэгулявалі парадак кармлення. Выкананне тэхналагічных патрабаванняў дало магчымасць павялічыць валавую вытворчасць малака (у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 50 працэнтаў), а захаванне санітарна-гігіенічных нормаў паўплывала на атрыманне якаснай прадукцыі.
Кожны дзень даяркі пачынаюць з настроем працаваць вынікова, і гэта ім удаецца. Ніна Азарчык, Іна Грачыха, Святлана Дыдышка, Алена Азарчык, Алена Адамчык спраўляюцца адмыслова. Накарміць статак ім дапамагаюць механізатары Павел Здановіч і Анатолій Арцём.
Цяпер на ферме самы час расцёлаў кароў – адказнейшы перыяд, які прынясе і пагалоўе, і павелічэнне надояў малака. Таму дзень і ноч у рэжыме гатоўнасці і галоўны заатэхнік, і дзяжурныя жывёлаводы Анатолій Фалевіч і Анжэла Азарчык, ветфельчар Васілій Дзянішчык, асемянатар Аляксандр Заўгародні. А цялятніца Тамара Лебедзева клапатліва і пяшчотна прымае нованароджаных цялят на гадаванне.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *