КСУП «Тальмінавічы». Перазагрузка

Вадзіцель Сяргей Грачыха і механізатар Аляксей Зянько.

Ужо больш года мінула з моманту арганізацыйнай перазагрузкі сельгаспрадпрыемства. Яравыя пасяўныя клопаты ў справа-здачным годзе праводзіў ужо не сельгаскааператыў, а дзяржаўнае прадпрыемства. І гэта не стала простай пераменай месцаў складнікаў. Інвестар, назавём яго так, у асобе СТАА “Біфкам”, прыйшоў на тальмінавіцкія палеткі са сваім магутным інвентаром: трактары, у тым ліку цяжкага класа, пасяўныя агрэгаты, мабільная зернесушылка і збожжаўборачныя камбайны… Напрыклад, на хлебных тальмінавіцкіх палетках сёлета можна было назіраць цэлы ўборачны караван у складзе  сямі адзінак спецтэхнікі. “Убраліся” дастаткова хутка і, галоўнае, з лепшым, чым за год да таго, паказчыкам ураджайнасці. Канешне, паказчык той важкасцю не здзіўляе, але ж размова пра тэндэнцыю.

Заметна яна – тэндэнцыя – і ў галіне малочнай жывёлагадоўлі. Калі супаставіць удойнасць сярэдняй тальмінавіцкай рагулі за 10 месяцаў мінулага года з тым жа перыядам сёлета, заўважым амаль 30-працэнтны плюс.
Наколькі трывалай па часе акажацца абазначаная тэндэнцыя,  цвёрдага адказу мы не маем. Як і не можам гаварыць з абсалютнай упэўненасцю, што “віной” таму стаў факт перазагрузкі. Пажывём – убачым.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *