Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых

У дзяцей заканчваюцца летнія канікулы, таму колькасць непаўналетніх пешаходаў на дарогах узрасце. Дзяржаўтаінспекцыя вымушана канстатаваць, што юныя пешаходы часта аказваюцца на праезнай частцы па-за пешаходнымі пераходамі, а многія дарослыя, гледзячы на гэта, не робяць ім заўвагі, нават у тым выпадку, калі рабяты перабягаюць дарогу прама перад машынамі.

Задача дарослых простая, але вельмі важная і адказная. Разам нам неабходна дабіцца таго, каб дзеці памяталі: перад выхадам на праезную частку неабходна спыніцца, агледзецца і падумаць, як больш бяспечна перайсці дарогу. Адвучыце дзіця ад небяспечнай звычкі выходзіць на дарогу з-за транспарту, што стаіць. Нягледзячы на заўсёдную спешку і занятасць, знайдзіце час для таго, каб растлумачыць і нагадаць рабятам правілы дарожнага руху. Будзьце самі прыкладам паводзін на вуліцы і на дарозе.

Для папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 жніўня па 10 верасня ў краіне будзе праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага– дзеці!”. А ў верасні супрацоўнікі АДАІ РАУС сумесна з аддзелам адукацыі ва ўсіх школах раёна правядуць тыдзень бяспекі руху.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *