Вёска святкуе, вёску віншуем! Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам  – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Аграрны сектар – важнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай краіны. Менавіта вы – хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі перапрацоўчай прамысловасці – сваёй самаадданай працай уносіце бясцэнны ўклад у харчовую бяспеку дзяржавы, у дабрабыт і працвітанне кожнай беларускай сям’і.
Мы ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Дзякуй вам за плённую працу, за вернасць роднай зямлі і сялянскаму  абавязку, за ваш уклад у развіццё Ляхавіцкага раёна, Брэстчыны і ўсёй Беларусі.
Жадаем моцнага здароўя і радаснага настрою, добрых перамен у жыцці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай ваша нялёгкая праца акупіцца новымі дасягненнямі і прызнаннем  удзячных землякоў.
Раённы выканаўчы камітэт.                                              Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *