ДП «Нача». Трэба жыць па сродках

Галоўны аграном ДП «Нача» Леанід Ксёнжык.

Дзяржаўнае прадпрыемства “Нача” ўмудраецца гаспадарыць без усялякіх крэдытаў і нікому не задаўжала. У чым сакрэт? Дырэктар Мікалай Тарлюк перакананы: трэба жыць па сродках. І гэта стала асноўным прынцыпам гаспадарання. Навошта траціць грошы на дарагія прыстасаванні (напрыклад, для падагрэву пойла для цялят), калі  можна зрабіць амаль усё самастойна. Такі падыход вітаецца і ў мехцэху, і ў раслінаводчай галіне.

А яшчэ ва ўсім павінен прысутнічаць парадак: у “Начы” бадай што не знойдзеш, каб нешта валялася і прападала “пад плотам” –  усё па-гаспадарску. Як і расходаванне кармавых запасаў, што ў сезон стойлавага ўтрымання жывёлы стала надзвычай актуальным. Дарэчы, у ДП “Нача” сёлета нарыхтавалі на ўмоўную галаву жывёлы амаль па 28 цэнтнераў кармавых адзінак высокаякасных прыпасаў. Рацыянальнае выкарыстанне кармоў, несумненна, дасць магчымасць трымаць надоі на ўзроўні. За 10 месяцаў года тут ужо надаілі ад кожнай каровы па 5420 кілаграмаў малака. У цяпле і чысціні гадуецца маладняк (прафілакторый зрабілі самі, без асаблівых фінансавых затрат), наладжана работа па аднаўленні статка.
Роўна, стабільна і надзейна ідуць справы ў сельгаспрадпрыемстве, дзе заўсёды разлічваюць на свае сілы.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Аператар машыннага даення Людміла Бубен.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *