ЗАТ «Белпрампрыбор».Экстра. І без варыянтаў

Вадзіцель Пётр Вітко.

Такой якасцю малака, як у ЗАТ “Белпрампрыбор”, можа пахваліцца не кожнае  сельгаспрадпрыемства раёна:

100 працэнтаў яго ўжо другі год запар  адпраўляецца на малочны завод гатункам экстра. І гэта заканамерны  вынік  строгага захавання тэхналогіі, плённай работы  ўсіх і кожнага на сваіх працоўных месцах: ветэрынарнай, заатэхнічнай, агранамічнай  службаў і, канешне,  тутэйшых аператараў машыннага даення.  У гаспадарцы з  задавальненнем  агучваюць лічбу:  да канца года плануецца надаіць  у сярэднім па 7700 кілаграмаў малака ад кожнай  з 470 кароў. Лепшых вынікаў у рабоце дабіліся аператары  Ірына  Мельнік, Таццяна Зубік, Наталля Ажаль – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.
Добрая змена сённяшнім  рагулям-рэкардсменкам гадуецца ў цялятніках сельгаспрадпрыемства. Самая “высокаўраджайная” –  ясельная група, з якой  працуюць Валерый і Алена Собалі: сярэднясутачныя прывагі  кожнай жывёліны тут складаюць 720 грамаў.
Выдатная аснова для будучых высокіх  надояў і прываг – вынікі сёлетняй корманарыхтоўчай  кампаніі.  У гаспадарцы  назапашана  45 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы – удвая больш, чым сярэднераённы паказчык. Урадзілі пры добрым доглядзе  аднагадовыя і шматгадовыя травы, кукуруза.  Дарэчы, сельгаспрадпрыемства – адзінае ў раёне, дзе частка кармоў (у асноўным  салома з жамерынамі) назапашваецца ў  поліэтыленавыя рукавы, што спрыяе   больш якаснаму і доўгаму захаванню і спажыўнасці. Асабліва стараліся на нарыхтоўцы кармоў механізатары Аляксандр Дубіна і Мікалай Вярбіла.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *