Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Тэорыя плюс практыка

Аграрны каледж –  сапраўдная кузня кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці. Штогод навучальная ўстанова забяспечвае сельгаспрадпрыемствы раёна, Брэстчыны і нават іншых рэгіёнаў краіны  маладымі спецыялістамі, якія маюць не толькі добрую тэарэтычную падрыхтоўку, але і пэўную практычную. І гэта ў многім дзякуючы дзейнасці вучнёўскай гаспадаркі. Будучыя аграномы спрабуюць свае сілы на доследных палях, збіраюць ураджаі на хлебнай ніве. Сёлета, напрыклад, атрымалі з кожнага гектара больш як па 40 цэнтнераў збожжа. Чым не навука – працаваць маладым разам з вопытнымі хлебаробамі Валерыем Макавецкім, Яўгеніем Кірылікам, Максімам Бортнікам, Сяргеем Шпаком.
Навучэнцы, якія выбралі прафесіі, звязаныя з жывёлагадоўляй, практыкуюцца на МТФ “Каменка”, дзе штодзень бачаць майстар-клас ад Святланы Янушкевіч, Васілія Собаля, Анатолія Стрэльчыка, Мікалая Домаша. За 10 месяцаў тут надаілі ад кожнай каровы па 6193 кілаграмы малака, прычым уся прадукцыя адпраўлена на перапрацоўку гатункам экстра. Дэманструе вучнёўская ферма і работу са статкам: на 100 кароў атрымана 73 цяляці, а сярэднясутачныя прывагі БРЖ склалі 705 грамаў.
Добры вопыт атрымліваюць навучэнцы, якія вырашылі       стаць плодаагароднікамі: у   садзе, які сёлета быў надзвычай шчодрым, на пчальніку,     у калекцыйным гадавальніку,  дзе вырошчваюцца самыя розныя віды агароднінных   культур.
Такі практычны падыход робіць выпускнікоў каштоўнымі кадрамі для любой галіны   сельскай гаспадаркі.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *