Плаціць!

Каштоўнасцю любой сучаснай дзяржавы традыцыйна лічыцца сям’я, а галоўным складальнікам сямейнага жыцця – дзеці. На жаль, жыццё такое, што дзеці часам застаюцца без бацькоў ці, фактычна, сіротамі пры жывых бацьках.  У такіх выпадках асноўнай задачай дзяржавы з’яўляецца выхаванне дастойнага грамадзяніна. У нашай краіне праблема абароны інтарэсаў дзяцей стаіць на першым месцы. А палітыка дзяржавы ў адносінах рашэння праблем сацыяльнага сіроцтва, сэнс якой заключаецца ва ўмацаванні адказнасці гора-бацькоў за выхаванне  і ўтрыманне сваіх сыноў і дачок, замацавана заканадаўча. Асноўным нарматыўным прававым актам тут з’яўляецца Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ва неўладкаваных сем’ях”.

Калі дзяржава прымае пад апеку дзіця з такой сям’і, яна абавязвае бацькоў кампенсаваць усе расходы на ўтрыманне гэтага дзіцяці. Дэкрэтам прадугле-джаны як добраахвотны, так і прымусовы парадак кампенсацыі такіх расходаў. Згодна яго, абавязаныя асобы нясуць крымінальную адказнасць, прадугле-джаную ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь, за ўхіленне ад яўкі на работу на працягу дзесяці і больш рабочых дзён у межах трох месяцаў, або ўтойванне, заніжэнне размеру зарплаты і прыроўненых да яе даходаў, ці ўхіленне ад працаўладкавання па судовай пастанове аб працаўладкаванні, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, калі з-за гэтага не выконваюцца ці не ў поўнай меры выконваюцца штомесячныя абавязацельствы па аднаўленні расходаў на ўтрыманне дзяцей.

У першым паўгоддзі сёлета судом Ляхавіцкага раёна па ч. 2  арт. 174 КК былі асуджаны тры абавязаныя асобы з назначэннем наступных пакаранняў: С. В. Столяр – да 240 гадзін грамадскіх работ, В. М. Бачарнікава – да 80 гадзін грамадскіх работ, Л. С. Петравец – арыштам на тэрмін 3 месяцы.

Важную ролю ў працэсе рэсацыялізацыі абавязаных асоб адыгрывае працоўны калектыў. Дэкрэтам № 18 арганізацыі, у якіх такія асобы працуюць, абавязаны пастаянна інфармаваць органы ўнутраных спраў і занятасці аб няяўцы іх на работу, штомесяц падаваць інфармацыю аб уліку рабочага часу абавязаных асоб, парушэннях працоўнай дысцыпліны, якія ў тым ліку пацягнулі змяншэнне іх заработнай платы.

На працягу сямі месяцаў 2011 года на выкананні ў судзе Ляхавіцкага раёна знаходзілася 228 выканаўчых дакументаў па спагнанні расходаў на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Працэнт аднаўлення па стану на   1 жніўня складае 60. На гэтую ж дату на кантролі ў старшага судовага выканаўцы  знаходзіцца 195 выканаўчых спраў у адносінах 97 абавязаных асоб. 8 з іх знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, 5 – у лячэбна-працоўных прафілакторыях, 4 – у вышуку, астатнія 80 працаўладкаваны. Вылікі ў кошт кампенсацыі расходаў на ўтрыманне іх дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, робяцца з іх заработнай платы.

Ёсць прыклады поўнага аднаўлення расходаў. Гэта датычыць такіх абавязаных асоб, як А. М. Азарка з в. Тухавічы, Г. М. Бачарнікаў, Н. Д. Русак з г. Ляхавічы, С. А. Калюбка з в. Канюхі, К. С. Найда з в. Задвор’е, М. У. Новік з в. Грушаўка.

На жаль, нягледзячы на намаганні з боку супрацоўнікаў суда Ляхавіцкага раёна, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, сярод абавязаных асоб нямала такіх, хто кампенсуе расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх непаўналетніх дзяцей, не ў поўнай меры. Некаторыя маюць запазычанасць па 10 і больш мільёнаў рублёў. Салідарныя даўжнікі А. Ф. Адамчык і К. В. Адамчык з в. Востраў маюць запазычанасць па кампенсацыі расходаў у памеры 21 512 487 руб., В. Л. Бадак з г. Ляхавічы – 28 476 048 руб., Т. Б. Віктарава з в. Літва – 45 190 551 руб., В. І. Гаўрыленка з в. Галаўнінцы – 45 319 942 руб., Д. С. Душэўскі з г. Ляхавічы – 15 358 401 руб., І. П. Іваноў з в. Адахаўшчына – 44 865 920 руб., Н. М. Касцюк з г. Ляхавічы – 16 227 261 руб., В. Б. Лазоўская з в. Дайнякі – 23 018 905 руб., Л. А. Мішкевіч з г. Ляхавічы – 35 344 743 руб., С. С. Рабцэвіч з в. Каранеўшчына – 24 438 574 руб., Н. Л. Саўчык з г. Ляхавічы – 28 084 868 руб., У. А. Свістуновіч з в. Конькі – 32 881 984 руб., Ю. І. Шаўчук з в. Савейкі – 23 773 780 руб.

Яшчэ раз напомню, што мэта прыняцця Дэкрэта № 18 – стварэнне дакладнай сістэмы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей з неўладкаваных сем’яў, а таксама кампенсацыя бацькамі ў поўным аб’ёме расходаў, якія траціць дзяржава на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Таццяна ГАРГАДЗЕ,

кансультант суда

Ляхавіцкага раёна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *