Навабранцы, у строй!

На тэрміновую службу і службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы краіны гэтай восенню прызваны 50 жыхароў Ляхавіччыны, чацвёра з іх будуць служыць у рэзерве. Пра гэта паведаміў начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята Аляксандр Байчык.
Першыя навабранцы адправяцца ў вайсковыя часці  на наступным тыдні. Частка  прызыўнікоў будзе несці тэрміновую службу на тэрыторыі Брэстчыны, у прыватнасці, тыя, хто апране форму дэсантніка. Астатніх накіруюць у іншыя рэгіёны Беларусі для засваення ваеннай навукі ў пагранічных, сухапутных, унутраных войсках і войсках спецыяльнага прызначэння.
Як заўсёды, уважліва праходзіў адбор будучых абаронцаў Айчыны. Канешне, асноўны крытэрый – фізічнае здароўе, але пільная ўвага надаецца і маральным якасцям. Не застаецца без увагі  жаданне юнакоў служыць у пэўных войсках.
Наперадзе нашых землякоў чакае курс маладога байца, падчас якога яны будуць асвойваць азы страявой і стралковай падрыхтоўкі.
Галіна КАНЬКО.

Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *