Адзінаборства з традыцыямі
У ДЮСШ гэта не першы вопыт правядзення мерапрыемстваў такога фармату. Дзюдаісты з розных куткоў Беларусі неаднойчы прыязджалі ў райцэнтр, каб прадэманстраваць сваё майстэрства на татамі і вызначыць лепшых. Тым больш, што ў спартшколе склаліся выдатныя традыцыі па гэтым адзінаборстве. Яе выхаванец Уладзіслаў Цярпіцкі ўваходзіць у склад нацыянальнай зборнай краіны па дзюдо, а Кацярына Мацулевіч і Данііл Касянкоў – па самба.
У першынстве ўдзельнічалі спартсмены розных узроставых груп: ад 9-10 гадоў да 14-15.
Спаборніцтвы прайшлі цікава і дынамічна пры вялікай колькасці балельшчыкаў. Прозвішчы нашых юных землякоў неаднойчы гучалі сярод пераможцаў. Першае месца ў розных вагавых катэгорыях заваявалі Ульяна Шчарбакова, Кацярына Анціпава, Аліна Байрашэўская і Эмілія Ксёнжык. У скарбонцы ляхавіцкіх дзюдаістак яшчэ два другія месцы і трэцяе.
У хлопцаў на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзняліся Мацвей Анікей, Максім Маруцік, Аляксей Чарэйка і Ягор Юруць. Тры другія месцы і чатыры трэція – ураджай узнагарод нашых дзюдаістаў.
Валянціна РУСАКЕВІЧ, дырэктар ДЮСШ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Здорово, что в Ляховичах проходят не только районные мероприятия. И главное, что наши спортсмены выступают очень даже достойно.