Адзінаборства з традыцыямі

Сярод лепшых дзюдаістаў Мікіта Пінчук, Аляксей Чарэйка, Віталій Лушкевіч, Ягор Юруць, Максім Рахманец, Максім Маруцік.

Ляхавічы 17-18 лістапада сталі цэнтрам правядзення спаборніцтваў па японскім баявым мастацтве – дзюдо. На адкрытае першынство дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы  з’ехаліся больш за 200 спартсменаў не толькі з нашай вобласці, але і з Мінска, Нясвіжа, Жодзіна.

У ДЮСШ гэта не першы вопыт правядзення  мерапрыемстваў такога фармату. Дзюдаісты  з розных куткоў Беларусі неаднойчы прыязджалі  ў райцэнтр, каб прадэманстраваць  сваё майстэрства на татамі і вызначыць лепшых. Тым больш, што ў спартшколе склаліся выдатныя традыцыі па гэтым адзінаборстве. Яе выхаванец Уладзіслаў Цярпіцкі ўваходзіць у склад нацыянальнай зборнай краіны па дзюдо, а Кацярына Мацулевіч і Данііл Касянкоў – па самба.
У першынстве ўдзельнічалі  спартсмены розных узроставых груп: ад 9-10 гадоў да 14-15.
Спаборніцтвы прайшлі цікава і дынамічна пры вялікай колькасці балельшчыкаў. Прозвішчы нашых юных  землякоў  неаднойчы гучалі сярод пераможцаў. Першае месца ў розных вагавых катэгорыях заваявалі Ульяна Шчарбакова, Кацярына Анціпава, Аліна Байрашэўская і Эмілія Ксёнжык. У скарбонцы ляхавіцкіх  дзюдаістак яшчэ два другія месцы і трэцяе.
У хлопцаў на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзняліся Мацвей Анікей, Максім Маруцік, Аляксей Чарэйка і Ягор Юруць.  Тры другія месцы і чатыры трэція – ураджай узнагарод нашых дзюдаістаў.
Валянціна РУСАКЕВІЧ, дырэктар ДЮСШ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Адзінаборства з традыцыямі

  • 22/11/2016 в 23:47
    Permalink

    Здорово, что в Ляховичах проходят не только районные мероприятия. И главное, что наши спортсмены выступают очень даже достойно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *