Супрацьпажарная бяспека

Супрацоўнікі РАНС правялі  планавую  праверку  работы бляшаначнага завода “Інтэрлак” на прадмет забеспячэння і захавання правілаў пажарнай бяспекі на прадпрыемстве. Інспектараў інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС цікавіла, як   адміністрацыя і персанал выконваюць  закон Рэспублікі Беларусь “Аб пажарнай бяспецы”, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі.

Устаноўлена, што на заводзе своечасова  праводзяцца мерапрыемствы  па прадухіленні ўтварэння гаручага  асяроддзя  і забяспечэнні  пажарнай  бяспекі.  Сёлета на  гэта было выдзелена каля 10000 рублёў. Дадаткова закуплены вогнетушыцелі і  праведзена іх  выпрабаванне, а таксама ўнутраных пажарных кранаў і рукавоў, пажарнага гідранта. Спецыялізаваная арганізацыя па дагаворы праводзіць  тэхнічнае абслугоўванне сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння і аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. На прадпрыемстве арганізавана работа пажарна-тэхнічнай  камісіі і добраахвотнай дружыны, штогод ажыццяўляецца адпаведны ўнутрыведамасны кантроль, распрацаваны інструкцыі па пажарнай бяспецы на аб’ектах,  загадам кіраўніка размеркаваны абавязкі і адказнасць за захаванне работнікамі правілаў пажарнай бяспекі .

Праверка  паказала, што на бляшаначным заводзе  “Інтэрлак” ведаюць і добра разумеюць, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым яго тушыць.

Валерый РАВІНСКІ, галоўны дзяржаўны інспектар раёна па пажарным наглядзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *