У коле сяброў

У Ліпску і Востраве жывуць працавітыя, таленавітыя людзі. У адну са жнівеньскіх нядзель яны адзначалі свята вёсак, што арганізавалі для сваіх землякоў работнікі культуры. Адным з фрагментаў свята ў  Ліпску  было ўшанаванне залатых юбіляраў: Валянціны Антонаўны і Івана Уладзіміравіча Бурбіцкіх; Валянціны Іосіфаўны і Леаніда Канстанцінавіча Дыдышкаў; Таццяны Георгіеўны і Івана Іосіфавіча Дыдышкаў. І было ім усім “горка”, былі шампанскае, падарункі, кветкі. Старэйшы фальклорны калектыў раёна “Ліпчанка” спяваў старадаўнія вясельныя песні. Намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзяжурны ўручыў юбілярам віншавальныя адрасы ад старшыні Ляхавіцкага райвыканкама. Свае віншаванні ім даслала начальнік аддзела загса  райвыканкама Людміла Палтарак.

Словы падзякі былі выказаны старэйшай жыхарцы в. Ліпск Надзеі Адамаўне Дыдышка, якая выгадавала 4 сыноў і мае 5 унукаў і праўнука. Аднавяскоўцы віншавалі бацькоў самага малодшага жыхара в. Ліпск  Вані Дыдышкі, якому споўніўся                 месяц, Алену і Васілія Дыдышкаў.

Падзяку ад старшыні сельскага Савета Георгія Буйкевіча ў конкурсе “Лепшы падворак” атрымалі лепшыя гаспадыні  Ліпска Валянціна Бурбіцкая і Кацярына Дыдышка.

Радаваў землякоў сваімі цудоўнымі песнямі калектыў мастацкай самадзейнасці са Свяціцы. Была арганізавана бяспройгрышная латарэя.

Свята ў Востраве “Звязаны з табой адным лёсам” адкрыла ўпраўляючая справамі Востраўскага сельвыканкама Наталля Жанкевіч. Апладысментамі сустрэлі жыхары старэйшую жы-харку Вольгу Емяльянаўну Аніскевіч, маладую сям’ю Аляксандра і Ганну Гаўрыльчыкаў, сярэбраных юбіляраў Валянціну і Аляксандра Гаўрыльчыкаў, Міхаіла і Людмілу Карпейчыкаў, Юрыя і Валянціну Адамчыкаў, Анатолія і Алу Вінобер.

Цікавыя, маляўнічыя, непаўторныя выставы з кветак арганізавалі Марыя Жарская, Алена Вайшэвіч. У  конкурсе народных умельцаў пераможцай выйшла Алена Надалінская, а вось “Гаспадынькай-2011” стала Ірына Лук’янчык. Выхаванцы дзіцячага садка парадавалі сваімі малюнкамі ў выставе “Моваю фарбаў”. Падарункі атрымалі таксама Аляксандр і Людміла Сахан, Сяргей і Іна Русакевічы, Уладзімір і Таццяна Рунёвы, Мікалай і Наталля Зубікі ў конкурсе “Лепшы па-дворак”.

На свяце працавалі спартыўныя пляцоўкі, разыгрывалася бяспройгрышная латарэя. Задорна і звонка гучаў кожны нумар у выкананні народнага ансамбля народнай песні “Кросны” Баранавіцкага Палаца культуры тэкстыльшчыкаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Дубіны.

Спонсарам свята “Вёсачка мая” быў СВК “Ліпнянка”, а Дзень вёскі ў Востраве  спансіравалі ”БелДан” і прадпрымальнік Міхаіл Жарскі.

Соф’я МАРЧЫК,
дырэктар раённага метадычнага цэнтр

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *