Трагедыя ў Пранчаках

Высвятленне адносін у вясковай сям’і ў  вёсцы Пранчакі  прывяло да трагедыі.  У мінулую суботу прыкладна каля 22 гадзін нецвярозы 62-гадовы гаспадар падчас сваркі наўмысна задушыў  сваю жонку.
Падазроны ў забойстве затрыманы. Раённы аддзел Следчага  камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).  Вядзецца следства. Калі віна падазронага будзе даказана, ён можа пазбавіцца волі  на тэрмін  ад 6 да 15 гадоў.
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *