Чакаюцца наваселлі ў Ляхавічах

Паўтара гады назад былы інтэрнат аграрнага каледжа  па вуліцы Леніна, 56 у райцэнтры набыў другое  жыццё: шчаслівыя навасельцы атрымалі запаветныя ключы ад арэндных кватэр.  Цяпер кардынальныя змены чакаюць і суседні з ім будынак, на першым паверсе якога доўгі час кватаравалі гандлёвыя кропкі, а верхнія паверхі пуставалі. Сродкі на рэканструкцыю выдаткоўвае абласны бюджэт. Тэндар на правядзенне работ выйграла ААТ “Пінсксаўгасбуд”.
Галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Міклашэвіч расказвае, што па праекце  ў   35-кватэрным  арэндным доме будзе  14 аднапакаёвых, столькі ж двухпакаёвых і 7 трохпакаёвых кватэр, што  папоўняць жыллёвы фонд раёна. Права на квадратныя метры будуць  мець тыя, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Такіх у нашым раёне крыху больш за тысячу чалавек.
У мінулым годзе на Ляхавіччыне  было ўведзена ў эксплуатацыю 7675   квадратных метраў  жылля, сёлета – больш за 4500.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *