Пела на «Золаку» наша «Берагіня»

Чароўныя галасы ўдзельніц вакальнага ансамбля “Берагіня” Дараўскага СДК (мастацкі кіраўнік Людміла Іваноўская) добра знаёмыя ляхавічанам. А нядаўна пачуць і ацаніць іх мела магчымасць кампетэнтнае журы міжнароднага культурнага праекта «#BYFEST». У мінулую суботу праект сабраў таленавітых дзяцей і моладзь з Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Чэхіі і Беларусі ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі “Золак”.
Нашы зямлячкі прадэманстравалі свае здольнасці ў намінацыі “вакал (ансамблі)”. Дадому вярнуліся не з пустымі рукамі – з дыпломам лаўрэата другой ступені, незабыўнымі ўражаннямі і мноствам творчых планаў.
Фота з архіва Дараўскага СДК.

One thought on “Пела на «Золаку» наша «Берагіня»

  • 01/12/2016 в 15:19
    Permalink

    Рада за землячек. Диплом второй степени на конкурсе такого уровня среди артистов из разных стран — почётно и престижно. Гордимся!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *