Актыўны ўзрост

Ветэраны прафсаюзнага руху.

Прафсаюзы не застаюцца ў баку ад разнастайных мерапрыемстваў, якія ладзяцца  ў Год культуры.  У мінулую пятніцу ў ГДК на святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да тыдня прафсаюзнай культуры, сабраліся  старшыні  прафсаюзных пярвічак і райкамаў, ветэраны прафсаюзнага руху, неабыякавыя землякі.

А ў цэнтры ўвагі былі прафсаюзныя лідары і актывісты. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Курэц уручыла  граматы аб’яднання  старшыням РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлане Бялецкай, культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлане Сталярчук.  Такой жа ўзнагароды  за актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах удастоены  творчыя калектывы Тухавіцкіх СШ і дзіцячага сада, гімназіі, Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, вакальныя ансамблі  “ВІНС-акорд” ГДК і  “Берагіня” Дараўскага СДК, мастацкі кіраўнік Русінавіцкага СДК Андрэй Цямчык.
Для некаторых нашых землякоў прафсаюз стаў  не проста арганізацыяй, якая  абараняе правы і інтарэсы працаўніка, а часткай жыцця. Яны былі сярод  актывістаў прафсаюзнага руху.  Пад апладысменты  падымаліся на сцэну колішнія старшыні  РК  прафсаюза работнікаў культуры Мікалай Куліцкі, работнікаў АПК Мікалай Вайцешык, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Чаркасава, вядомая не толькі на Ляхавіччыне Ірына Войцік – аўтар  гімна Федэрацыі прафсаюзаў краіны.
Апладысменты гучалі ў адрас нашага земляка, Яраслава Лойчыца, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў загадваў неўралагічным  аддзяленнем райбальніцы. З 80-гадовым юбілеем Яраслава Мікалаевіча павіншавалі галоўны ўрач Ляхавіцкай ЦРБ Георгій Хлябовіч і старшыня прафсаюзнай арганізацыі райбальніцы Васілій   Гарбачоў.
У гэты ж дзень  адбыўся і савет раённага аб’яднання прафсаюзаў. Святлана Курэц спынілася на  самых важных напрамках работы арганізацыі.  Пра сацыяльнае  партнёрства паміж прафсаюзам і наймальнікам, канкрэтную дапамогу членам калектыву  гаварылі старшыні прафсаюзных пярвічак дзіцячай школы мастацтваў Ірына Клімашэўская і СШ №2  Галіна Шыдлоўская.
А святочны канцэрт “Народныя таленты табе, Беларусь!”,  які адбыўся  ў праграме гэтага прафсаюзнага марафону, прадэманстраваў мастацкія здольнасці нашых землякоў.  Удзел у ім узялі самадзейныя выканаўцы і пераможцы раённага этапу рэспубліканскага конкурсу  творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі” Андрэй Саванчук, Надзея і Андрэй Цямчыкі  і землякі, чыё  месца працы  ніяк не звязана з культурай, – галоўны спецыяліст арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Алена Дзямід, работніца гасцініцы “Эдэльвейс” Надзея Ясінская,  транспарціроўшчык ТБЗ “Ляхавіцкі”  Лідзія Бруцкая і іншыя.
Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы інфармацыйны стэнд прафсаюзнай пярвічкі. Сярод арганізацый з колькасцю працуючых больш за 100 чалавек першае месца ў пярвічкі райбальніцы (старшыня Васілій Гарбачоў), да 100 чалавек – дзіцячага сада   № 4 (Галіна Дарашэнка), самым крэатыўным прызнаны стэнд СШ  № 1 (Таццяна Абражэвіч).
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Актыўны ўзрост: 1 комментарий

  • 28/11/2016 в 15:14
    Permalink

    Прыемна паглядзець на людзей, якія ідуць па жыцці з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *