Неархеалагічныя раскопкі

Вул. Першамайская.

Усё пачыналася аптымістычна: жыхары вуліц Першамайская і Мінская райцэнтра аб’ядналіся ў кааператыў, каб палепшыць умовы свайго   быту – правесці каналізацыю. Быў выраблены праект, як і належыць, частку расходаў па будаўніцтве сетак узялі на сябе будучыя спажыўцы, яшчэ большую фінансуе раённы бюджэт. Адно але. Першапачатковы тэрмін уводу сетак перанеслі з верасня на лістапад. І сёння, у апошні дзень восені, іх плануюць здаць у эксплуатацыю. Іншая справа ў тым, што адлюстраваў фотааб’ектыў: перарытыя вуліцы, нязручнасці для тутэйшых жыхароў і ўсіх удзельнікаў руху і рытарычнае пытанне: калі члены кааператыва па пракладцы каналізацыі змогуць падвесці яе да сваіх дамоў. Марозіць, снежыць, таму жаданая зручнасць хутчэй за ўсё будзе адкладзена да вясны. Застаецца спадзявацца, што адказнае за правядзенне каналізацыйных сетак КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, якое работы зацягнула да гэтага часу, створыць належныя і бяспечныя ўмовы хаця б для руху па вуліцы.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Вул. Мінская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *