І грэцка-прасяны гарнір

Справы гэтыя перапынку не ведаюць. Нават у той непрацяглы час, калі непасрэдна на зямлі работы затухаюць, клопат і думкі аб ёй заўсёды застаюцца з сельгаспрацаўніком. Пра восень і казаць залішне. Яна не прыходзіць адна, а, здаецца, з безліччу тэрміновых сельскагаспадарчых ра-бот у ролі абавязковага   свайго суправаджэння, сваёй світы. Ад намаганняў па ўборцы ўраджаю і да работ па яго закладцы на год будучы  распаў-сюджваецца зараз спектр сельскагаспадарчых клопатаў.

На  “гарнір” да хлеба,  уборку якога раён завяршыў, падаецца зараз грэчка і проса. У тым сэнсе, што гаспадаркі-вытворцы гэтых культур вядуць іх камбайнаванне. З 225 леташніх, у бягучым годзе раённыя плошчы грэчкі былі павялічаны да 390 гектараў. Грэчкі стане больш яшчэ і таму, што сёлетняя сярэдняя ўраджайнасць яе, а па стану на апошні дзень лета яна раўняецца прыкладна 13 цэнтнерам з гектара, некалькі перавышае аналагічны паказчык гадавой даўнасці. Лідэрам ураджайнай намінацыі з’яўляецца СВК “Ляхавіцкі”, дзе кожны з 50 пасеяных і яшчэ на мінулым тыдні ўбраных гектараў даў у сярэднім 20 цэнтнераў зерня. Як стала вядома, гаспадарка вярнулася да вырошчвання грэчкі ў 2010 годзе. Да гэтага быў прыкладна дзесяцігадовы перапынак. Сабралі не так ужо і шмат, аднак, дастаткова, каб забяспечыць сябе насенным матэрыялам на гэты год. І вось – вынік.

У “Тальмінавічах”, “Ліпнянцы”, “Востраве-Агра”, “Начы” работы пра-            цягваюцца, з бягучым паказчыкам ураджайнасці роўным 10, 12, 15 цэнтнерам зерня на круг. А вось ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” да ўборкі сваіх паўсотні  гектараў грэчкі           пакуль не прыступаў. Магчыма і таму, што да нядаўняга часу была засяроджанасць на камбайнаванні 100-гектарнага палетка   проса. Крупяная культура зарадзіла сёлета на 20 цэнтнераў, што ў рознай ступені перавышае аднатыпныя паказчыкі ў “Ліпнянцы” і “Востраве-Агра”– двух іншых нашых сёлетніх вы-творцаў проса, у якіх уборка знаходзіцца ў самым разгары.

На бульбяных палетках раёна не назіраецца пакуль-што шчыравання. Адзіным, але маштабным з гэтага раду выключэннем з’яўляецца СВК “Ляхавіцкі”. Уборка другога хлеба ў гаспадарцы доўжыцца ўжо добрых паўмесяца, валавы клубнязбор набліжаецца да  тысячы тон. А вось ураджайнасць, згодна статыстыкі апошняга дня жніўня, знаходзіцца на мяжы 370 цэнтнераў на гектар.

А зараз пра закладку будучага ўраджаю – пра сяўбу азімую. Што да рапсу, якому тэхналогія аддае першынство ў чарзе на азімую сяўбу, то з гэтай задачай раённыя аграрыі ў цэлым справіліся: з запланаваных 3200 гектараў, роўна столькі  і пасеяна. Некаторыя з задачай справіліся на 129 працэнтаў, асобныя на 120, нехта на 104. Дзякуючы апошнім, і склалася 100-працэнтная ідылія, паколькі ёсць жа гаспадарка, дзе работы выкананы толькі на трэці за-планаваных плошчаў.

Там-сям з’явіліся нават першыя ўсходы. Месцамі дастаткова сур’ёзныя, такія, што і ў неспецыяліста ёсць шанц не памыліцца ў вы-значэнні пасеянай культуры, меркаваць аб “бачнай” якасці сяўбы.

Некалькі сельгасарганізацый раёна паспрабавалі ўжо і азімую зерневую сяўбу. СВК “Шлях новы”, “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”, “Дарава”, ДП “Нача” у цэлым засеялі 2 сотні зерневых гектараў.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *