Дах “знясло”

26 лістапада ў в. Вялікая Лотва адбылося ўзгаранне гаспадарчай пабудовы ў двары прыватнага дома. Паведамленне пра гэта паступіла ў РАНС ад суседзяў у 11.22. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, пабудова гарэла адкрытым полымем. Ад уздзеяння высокай тэмпературы ўзарваўся пусты газавы балон, што знаходзіўся на гарышчы над гаражом.
Агнём пашкоджаны дах гаспадарчай пабудовы і гаража, маёмасць, якая там знаходзілася. Людзі не пацярпелі.
Папярэдняя прычына пажару – узгаранне саломы, складзіраванай на гарышчы гаспадарчай пабудовы, з-за пакінутага без нагляду самаробнага кормазапарніка, устаноўленага з парушэннямі правілаў.
Ляхавіцкі РАНС нагадвае, што згодна з Правіламі пажарнай бяспекі на гарышчах, а таксама ў падвальных памяшканнях, цокальных паверхах і тэхнічных падполлях будынкаў, калідорах, лесвічных клетках, балконах і лоджыях не дапускаецца прымяняць і захоўваць выбуховыя рэчывы, лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, балоны з гаручым газам і іншыя выбуховапажаранебяспечныя рэчывы і матэрыялы.
Да эксплуатацыі ў будынках (збудаваннях) дапускаюцца ацяпляльныя прыборы толькі прамысловага (заводскага) вырабу.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *