Ганаруся Беларуссю!

Галоўная плошча райцэнтра – адно з найбольш папулярных месцаў для прагулак мам з малечай. Менавіта тут многія хлопчыкі і дзяўчынкі робяць першыя, пакуль яшчэ не вельмі ўпэўненыя крокі.
Падумалася: як сімвалічна, што маленькія ляхавічане трывала ўстаюць на ногі менавіта тут. І няхай яны пакуль не разумеюць глыбокага сэнсу прыгожай фразы “Я ганаруся, што я з Беларусі!”, размешчанай тут на банернай стойцы, але ў іх усё яшчэ наперадзе. І ўтульныя дзіцячыя садкі, і бяспечныя і сучасна аснашчаныя школы, і магчымасць атрымаць добрую адукацыю…
Пакуль жа ім дастаткова, каб побач была мама. Іншыя жыццёва важныя рэчы – мірныя ранкі, спакойныя вечары і ўпэўненасць у тым, што так будзе і заўтра, і паслязаўтра, важкую падтрымку для сем’яў – даўно і надзейна забяспечыла дзяржава.

Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея  ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Ганаруся Беларуссю!

  • 07/12/2016 в 09:00
    Permalink

    Замечательный кадр и хорошенькие детишки. Растите счастливыми и здоровенькими.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *