Жыццё даражэйшае за цыгарэту

Курэнне – самая распаўсюджаная шкодная звычка. І яна ўплывае не толькі на здароўе. Акрамя іншага, нядбайнае абыходжанне з непатушанай цыгарэтай або запалкамі часта становіцца прычынай пажараў.
Пра гэта супрацоўнікі РАНС папярэджваюць пастаянна і рознымі спосабамі. Адна з формаў работы ў даным накірунку – правядзенне пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў.
15 лістапада ў раёне стартавала акцыя ”Не прапальвай сваё жыццё”, фінальнае мерапрыемства якой адбылося 30 лістапада.
Выратавальнікі сумесна з актывістамі БРСМ з СШ № 1 выйшлі на перадрыначную плошчу горада, прапаноўвалі  грамадзянам, якія кураць, абмяняць цыгарэту на цукерку, адмовіцца ад шкоднай звычкі і падтрымаць акцыю, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і выйграць памятку ”Правілы для курцоў”. Работнікі РАНС заклікалі землякоў быць пільнымі пры курэнні, не ствараць сваімі дзеяннямі сітуацыі, якія пагражаюць здароўю і жыццю, і, вядома ж,   не прапальваць сваё жыццё.
Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу як мага большай колькасці людзей да праблем узнік-нення пажараў па прычыне неасцярожнасці пры курэнні і прымусіць задумацца пра каштоўнасць чалавечага жыцця. У гэтым годзе ў Ляхавіцкім раёне згубная звычка забрала тры жыцці,  два чалавекі атрымалі апёкі.
Марына Касаковіч,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *