“Спрошчанка”: новыя магчымасці

9 жніўня 2011 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 349 “Аб некаторых пытаннях прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання”. Ён распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2011 года.

Указам значна пашыраны крытэрыі валавой выручкі, пры якіх магчыма прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання (далей — ССП).

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі атрымалі права прымяняць ССП з выплатай падатку на дабаўленую вартасць да дасягнення памеру валавой выручкі ў суме 12 000 000 000 беларускіх рублёў нарастаючым вынікам з пачатку года. Пры гэтым памер валавой выручкі, пры якім магчыма прымяненне ССП без выплаты ПДВ, а таксама з выкарыстаннем у якасці падатковай базы валавога даходу, устаноўлены ў суме 3 400 000 000 беларускіх рублёў.

Для арганізацый з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна не больш за 15 чалавек і індывідуальных прад-прымальнікаў, якія прымяняюць ССП з выплатай ПДВ, замацоўваецца права не ажыццяўляць вядзенне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, а весці ўлік у кнізе ўліку даходаў і расходаў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць ССП.

Для плацельшчыкаў, якія да ўступлення указа ў сілу ў сувязі з перавышэннем устаноўленых Падатковым кодэксам крытэрыяў валавой выручкі перайшлі з ССП на агульную сістэму падаткаабкладання, устаноўлена магчымасць аднавіць прымяненне ССП з даты такога пераходу.

Плецельшчыкам, якія ў сувязі з перавышэннем устаноўленых Падатковым кодэксам крытэрыяў валавой выручкі перайшлі з ССП без выплаты ПДВ на ССП з выплатай ПДВ, прадастаўляецца права аднавіць прымяненне спрошчанай сістэмы без выплаты падатку на дабаўленую вартасць з моманту пераходу або са справаздачнага перыяду, наступнага за ўступленнем указа ў сілу.

Калі ў выніку аднаўлення прымянення ССП у  плацельшчыкаў узнікне абавязак даплаты падатку пры ССП, то такая даплата выконваецца без налічэння пені і мер адміністрацыйнай адказнасці.

Павялічаны межавы ўзровень валавой выручкі для пераходу на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання  з 1 студзеня 2012 года. Межавы памер валавой выручкі за першыя дзевяць месяцаў 2011 года, пры выкананні якога арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць у перыяд з 1 кастрычніка па 30 лістапада 2011 года прадаставіць у падаткавы орган па месцы пастаноўкі на ўлік заяву аб пераходзе на ССП з     1 студзеня 2012 года, складае 9 млрд. беларускіх рублёў.

Зінаіда ШПАК,
намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *