Жартаваць, як і спяваць, здольны не кожны
КВЗ набывае ўсё больш прыхільнікаў і сярод маладых ляхавічан. Хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ №1 летась “дажартаваліся” да сталічных прыступак, дзе прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на IV рэспубліканскім турніры па гульні КВЗ.
І калі раней за статус лепшых у раёне змагаліся ўсяго некалькі каманд, то напрыканцы лістапада на сцэне гарадскога Дома культуры іх з устаноў адукацыі сабралася 11. Тут пры аншлагу праходзіў раённы фестываль КВЗ “Маладым усюды ў нас дарога”. Набыць на яго білет лічылася вялікай удачай.
Сярод каманд-удзельніц былі тыя, што толькі робяць першыя крокі ў гульні, і тыя, што ўжо маюць пэўны вопыт. Артыстычна і крэатыўна яны жартавалі на тэму сваіх інтарэсаў, спаборнічалі ў знаходлівасці і кемлівасці. Усе імкнуліся прэзентаваць сябе ярка, воб-разна і арыгінальна. Таму журы вырашыла вызначыць толькі лепшых кавээншчыка і кавээншчыцу. Імі сталі Мікіта Зайцаў з каманды “Кампраміс” (СШ № 1) і Юлія Голя з каманды “Дзіма і 5Д” (Начаўская СШ). У намінацыі “Лепшы жарт” перамагла каманда “Форс-мажор” (гімназія).
Наталля ПЕРАПЕЧКА.