Жыллё для мнагадзетных – дзяржаўны прыярытэт

Фота з архіва "ЛВ"

Забеспячэнне жыллём мнагадзетных сем’яў знаходзіцца ў прыярытэце ў дзяржавы, заявіў 9 снежня па выніках выязнога прыёму ў Ганцавічах старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс.
«Органы выканаўчай улады на месцах стараюцца вырашыць праблемы мнагадзетных сем’яў, якія стаяць на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Урадам прынята рашэнне, што крэдытныя рэсурсы ў 2017 годзе будуць перш за ўсё накіроўвацца на гэтыя мэты, і ў першачарговым парадку – мнагадзетным сем’ям, якія стаяць на ўліку больш  за тры гады. Такім чынам, праблема, якая існавала ў мінулым і гэтым годзе, будзе паступова здымацца», – паведаміў губернатар.
Ён адзначыў, што за апошнія два дзясяткі гадоў людзі прывыклі разлічваць на актыўную дапамогу дзяржавы ў вырашэнні жыллёвых праблем. Зараз магчымасці не тыя, таму ў першую чаргу дзяржпадтрымка аказваецца льготным катэгорыям грамадзян. Пры гэтым жыллёвае будаўніцтва  ў рэгіёне заўсёды вялося актыўна. Так, у 2015 годзе на Брэстчыне  ўсяго было пабудавана больш за 900 тысяч квадратных метраў жылля, наваселлі справілі тысячы сем’яў.
Сёлета пры заданні 450 кватэр для мнагадзетных сем’яў у рэгіёне пабудавана ўжо 1019. Планы на будучы год яшчэ фарміруюцца. Чакаецца, што яны будуць на ўзроўні гэтага года. Па стане на 1 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаяла 6293 мнагадзетныя сям’і. У тым ліку больш за тры гады чакаюць паляпшэння ўмоў 1817 мнагадзетных сем’яў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *