Навагодняя майстэрня

Яго чакаюць літаральна ўсе, незалежна ад узросту. І вераць у казку з водарам мандарынаў і хвоі, пад шапаценне   неверагодна прыгожых гірляндаў і бляск ёлачных цацак.

Гэта пра жаданае-чаканае свята – Новы год. А юныя выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі самі становяцца аўтарамі цудаў. Рукастваральных, эксклюзіўных, навагодне-калядных. Распісныя шары і шышкі, традыцыйныя валёначкі, абавязковыя Дзяды Марозы і Снягуркі, шматлікія сняжынкі-выцінанкі – усё гэта і многае іншае падуладнае  іх спрытным  пальчыкам. А што не атрымліваецца, абавязкова падкажа як зрабіць кіраўнік папулярнага гуртка «Кветкавы дызайн» Марына Баргамон. Вучні гарадскіх школ з задавальненнем пасля ўрокаў спяшаюцца сюды на заняткі. Творчасць, фантазія, настойлівасць ім у дапамогу. Цуд сваімі рукамі – гэта так здорава!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


One thought on “Навагодняя майстэрня

  • 15/12/2016 в 16:47
    Permalink

    Самыя лепшыя сувеніры — зробленыя рукамі дзяцей. Дачка некалькі гадоў хадзіла на гэты гурток.Усе родныя дзівіліся прыгажосцю вырабаў, якія дзяўчаты робяць пад кіраўніцтвам Марыны Антонаўны Баргамон

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *