Выніковасць пацверджана дыпломам

Лепшыя ідэолагі раёна Наталля Адаменка (лясгас), Яўгеній Сініла (камунгас), Галіна Рамейка (ДП ”Нача”), Міхаіл Куляшоў (ЦРБ), член прафкама малочнага завода Ірына Гладкая (справа налева).

14 снежня ў гарадскім Доме культуры адбыўся семінар раённага ідэалагічнага актыву. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні, сярод якіх планаванне і справаздачнасць у дзейнасці ідэалагічных работнікаў, удзел працоўных калектываў у грамадскім жыцці і іншыя.

Былі падведзены вынікі раённых аглядаў-конкурсаў, якія штогод праводзяцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Пераможцы агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах вызначаліся конкурснай камісіяй па трох намінацыях. Сярод арганізацый вытворчай сферы дыпломам першай ступені і падарункам узнагароджаны калектыў СААТ ”Ляхавіцкі малочны завод”, сярод сельскагаспадарчых арганізацый – дзяржаўнае прадпрыемства ”Нача”, а лепшым сярод арганізацый невытворчай сферы стаў калектыў раённай бальніцы. Спецыяльным дыпломам конкурсу ў намінацыі ”Паспяховы старт” узнагароджаны малады, ініцыятыўны ідэолаг жылкамунгаса Яўгеній Сініла. Лепшым     саветам моладзі названа маладзёжнае фарміраванне лясгаса.
Святлана СТАЛЯРЧУК,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *