Кнігі нашага жыцця

Шчаслівы той, хто з маленства далучаецца да кнігі. Хто, спачатку з дапамогай дарослых, а потым і самастойна, спасцігае праз кнігі жыццёвую мудрасць, вучыцца дабру. Рана ці позна для такіх людзей дамашнія кніжныя па-ліцы становяцца цеснымі, і яны прыходзяць у храм кнігі – бібліятэку.

Фонд Ляхавіцкай дзіцячай бібліятэкі сёння налічвае каля 40 тысяч экзэмпляраў выданняў разнастайных жанраў і тэматыкі. Акрамя кніг, да ўвагі наведвальнікаў 58 найменняў перыядычных выданняў, грампласцінак, дыяфільмаў і слайдаў. Паслугамі дзіцячай бібліятэкі карыстаюцца больш за 2,5 тысячы чытачоў – не толькі дзеці, але і студэнты, настаўнікі, бацькі. Дарэчы, сюды прыходзяць не толькі за кнігамі. Чытач перастае быць толькі чытачом, калі становіцца ўдзельнікам лялечнага гуртка “Малышок”, клубаў па інтарэсах “Хачу ўсё ведаць” і “Нашчадкі”.

Ці будуць чытаць нашы дзеці? Ці стане чытанне для іх жыццёвай неабходнасцю? Ці ўспомняць яны ў шаноўным узросце любімыя кнігі і іх герояў? Гэта ў многім залежыць ад дзіцячай бібліятэкі. І ад тутэйшых гаспадароў – бібліятэкараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *