Асобая місія

Быць урачом – асобая місія і асобы расклад жыцця. Не кожнаму па сілах. Хірург Сяргей Бяляеў і  оталарынголаг Васілій Гарбачоў як з’ява ляхавіцкай медыцыны даўно даказалі сваю прафесійную вартасць.
Загадчык хірургічнага аддзялення райбальніцы Сяргей Бяляеў больш за 4 дзесяцігоддзі ставіць на ногі людзей, ратуе іх, вяртае здароўе. Ён перакананы: каб настроіць чалавека на спрыяльны зыход аперацыі, эфектыўнасць лячэння, да практычных уменняў і сучасных медтэхналогій вельмі  неабходныя веды  па псіхалогіі. Усё гэта ўласціва Сяргею Уладзіміравічу.
Крэда сваёй медыцынскай дзейнасці  Васілій Гарбачоў сфармуляваў яшчэ 23 гады назад, калі  закончыў інстытут: не толькі  лячыць пацыентаў, але і стаць урачом, якому тыя вераць.  Гэта вельмі важная акалічнасць у схеме лячэння.
Прафесіяналы – пра калег, праца якіх нядаўна была адзначана Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя,  коратка, але ёмка гаворыць галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Георгій Хлябовіч.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Асобая місія

  • 22/12/2016 в 08:28
    Permalink

    Опытные, знающие врачи и замечательные люди. Поздравляю!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *