Серпанцін ля ёлкі. Праграма навагодніх і калядных мерапрыемстваў у Ляхавічах

22 снежня
17.30 – святочнае шэсце ад рыначнай плошчы да гарадской ёлкі.
18.00 – адкрыццё гарадской ёлкі   «Калядная саната» на  пл. Леніна.
25 снежня
17.00 – дабрачынны канцэрт народнай эстраднай студыі «Экспрэс» «Ад сэрца да сэрца» ў Ляхавіцкім ГДК (білеты можна набыць у РМЦ, а ў дзень канцэрта ў фае ГДК).
1 студзеня
1.00 – 5.00  – навагодняя танцавальна-забаўляльная праграма ля гарадской ёлкі «Навагодні серпанцін».
20.00 – 2.00 – навагодняя дыскатэка ў Ляхавіцкім ГДК.
з 1 па 6 студзеня
17.30 – 21.00 – тэатралізаваныя прадстаўленні, выступленні самадзейных артыстаў і навагоднія дыскатэкі ля гарадской ёлкі.
7 студзеня
17.30 – тэатралізаванае прадстаўленне ля гарадской ёлкі «Нараджэнне Хрыстова».
8 студзеня
16.00 – канцэртная праграма вакальнага квартэта «ВІНС-акорд» пры ўдзеле Надзеі і Андрэя Цямчыкаў «Ах, каханне…» у Ляхавіцкім ГДК.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *